Перайсці да зместу

Міхась Рагуля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Рагуля
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 6 жніўня 1914(1914-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2002(2002-07-06) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Васіль Цімафеевіч Рагуля
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Міхась (Міхаіл Васілевіч) Рагуля (6 жніўня 1914, в. Ачукевічы Навагрудскага павета, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 ліпеня 2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.[1]

Сын беларускага палітычнага дзеяча Васіля Рагулі. У 1933 г. скончыў Навагрудскую беларускую гімназію. Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, інжынер па адукацыі. Вясною 1939 г. жыў у Варшаве ды ўваходзіў у кіраўніцтва Асветнага таварыства беларусаў. У 1940-41 г. вучыўся ў Львоўскай палітэхніцы.

Летам 1941 г. вяртаецца ў Беларусь, разам з Усеваладам родзькам едзе ў Віцебск, дзе працуе загадчыкам аддзела культуры і асветы гарадской управы. Член ЦК Беларускай незалежніцкай партыі (мянушка «Чорны»), рэдактар падпольнага «Бюлетэня БНП», удзельнічаў у падрыхтоўцы партыйных праграмы і статута. У 1942-43 г. рэдагаваў дадатак да газеты «Новый путь» — «Беларуская старонка». У жніўні-кастрычніку 1944 — выкладчык у ваеннай школе «Дальвіц».

У канцы 1940-х скончыў палітэхніку ў Мюнхене. У канцы 1948 выключаны са складу Цэнтральнага Камітэту БНП. Стварыў «уласную» партыйную арганізацыю (прыхільную да Рады БНР), старшынёй якой некалькі гадоў з’яўляўся.

З 1950 — у ЗША. Зрабіў кар’еру ў галіне будаўніцтва фабрычных печаў. У 1950-х браў удзел у беларускім грамадскім жыцці, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», пазней адыйшоў ад грамадскай дзейнасці. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку (штат Нью-Джэрсі).

Зноскі

  • Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі.— Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. С. 99;
  • Запруднік Я. Сьв. памяці Міхась Рагуля // Беларус, 2002,№ 475, жнівень.